Канцэртная праграма "Любоў і разлука" да 100-годдзя Ісаака Шварца

05.06.2023

7 чэрвеня ў канцэртнай зале "Верхні горад" адбудзецца канцэрт "Любоў і разлука", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага савецкага кампазітара Ісаака Шварца, чыя творчасць стала неад'емнай часткай сусветнай культурнай спадчыны. Праграму рыхтуе "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка. Яна расказала аб адметнасцях праекта.