Кінафестываль "Лістапад" адкрываецца ў Мінску

04.11.2022

Сёння ўрачыста адкрыецца 28-ы Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", які пройдзе па 11-е лістапада пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці". У гэтым годзе фільмы прадставяць у чатырох праграмах: ігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, а таксама фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". Мультфільмы ў асобнай конкурснай секцыі - навінка гэтага года, адзначыў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.

Фота - belta.by