"Класік-авангард" запрашае на канцэртную праграму з твораў беларускіх аўтараў

23.06.2023

У Александраўскім скверы працягваецца цыкл канцэртаў "Губернскі сад" з удзелам майстроў мастацтва Беларусі. Заўтра ўвечары вялікую праграму з твораў беларускіх аўтараў розных эпох рыхтуе ансамбль салістаў "Класік-авангард". Расказала аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Людміла Каліноўская.