«Класіка для ўсіх» у Белдзяржфілармоніі

23.04.2024

25 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі з цыкла «Класіка для ўсіх», у якім прыме ўдзел народны артыст Расіі, галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік Расійскага сімфанічнага  аркестра кінематаграфіі Сяргей Скрыпка. Расказаў аб праграме канцэрта мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага  сімфанічнага аркестра Беларусі, народны артыст нашай краіны Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by