25.04.2024
27 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь з цыкла «Класіка – гэта класна!». Прапануецца праграма «Спаборніцтвы двух Ш», дзе будуць «канкурыраваць» творчасці геніяльных кампазітараў розных эпох: Штрауса і Шастаковіча. Аб адметнасцях гэтага паядынку расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.
Фота - philharmonic.by