Кнігу Барыса Лазукі “У засенi замкаў i палацаў” прэзентавалі ў Вялікім тэатры Беларусі

27.03.2019

Вялікі тэатр Беларусі пачаў святкаваць Міжнародны дзень тэатра напярэдаднi “Вечарам беларускай культуры”. Адбылася прэзентацыя кнiгi дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Барыса Лазукі “У засенi замкаў i палацаў”. Аўтар спадзяецца, што яна будзе карыснай рэжысёрам мастацкiх фiльмаў i музычных спектакляў. I дзякуючы падрабязным апiсанням адметных рыс жыцця XII – пачатку XX стагоддзяў дапаможа ствараць больш дакладныя вобразы i побытавыя сцэны у творах на гiстарычную тэму.

Сваiмi ўражаннямi падзялiлася спецыялiст па гiстарычных касцюмах, кандыдат гiстарычных навук, выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў Людмiла Дамнянкова.

Завяршыўся вечар операй “Сiвая легенда” беларускага кампазiтара Дзмiтрыя Смольскага. Расказвае адна з выканаўцаў галоўнай ролi, салiстка Вялiкага тэатра Беларусi Нiна Шарубiна.

У фае Вялiкага тэатра праходзiла выстава ювелiрных вырабаў i помнiкаў матэрыяльнай культуры Беларусi з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэмii навук. Гукавую атмасферу ствараў фолк-гурт HardWood.