Кодэкс кананічнага права ўпершыню выдадзены на беларускай мове

19.12.2022

Гэта адзін з асноўных прававых дакументаў каталіцкай царквы - выдадзены ў перакладзе з Лацінскай на беларускую мову. Урачыстая прэзентацыя кнігі адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак лічыць выданне Кодэкса кананічнага права значным падзеяй не толькі для католікаў, але і для ўсёй краіны.

Значнай падзеяй як для беларуска-ватыканскіх адносін, так і для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі і нашай краіны ў цэлым назваў прэзентацыю кодэкса міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. Яго зварот зачытаў на імпрэзе намеснік кіраўніка МЗС Юрый Амбразевіч.

Фота - nlb.by