Конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2023"

12.07.2023

Галоўная культурная падзея лета – Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" у чарговы раз аб’яднае дзеячаў культуры з самых розных краін. Асаблівая ўвага на фестывалі надаецца конкурсу выканаўцаў эстраданай песні. Сёлета асаблівасцю конкурсных выступленняў стане іх афармленне. Кожны нумар будзе са сваёй атмасферай. Апроч харэаграфічнага суправаджэння, як гэта было заўсёды, прадугледжаны дэкарацыі, аб'ёмныя рэквізіты. Канкурсантам прапануецца пражыць сваю песню, расказала рэжысёр міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2023" Марына Раманоўская.

Фота - belta.by