Купалаўскі паставіць "Радзіва «Прудок»"

26.03.2018 

У Купалаўскім тэатры рыхтуюць спектакль “Радзіва «Прудок»” паводле кнігі журналіста і былога дворніка Андруся Горвата. Прэм’ера запланавана на 16-17 мая. Праект цалкам эксперыментальны, гледачоў чакае шмат сюрпрызаў. Спектакль ставяць на камернай сцены, у ім задзейнічаны толькі тры акторы: Міхаіл Зуй, Святлана Інікей і Дзмітрый Есяневіч. Апроч паказаў на тэатральанй сцене, пастаноўку плануюць адвесці ў Прудок – вёску Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, жыхары якой і сталі героямі гучнай кнігі. Расказвае рэжысёр спектакля Раман Падаляка.

Фота: citydog.by