Леанід Гоманаў: "Ніколі не пішу тое, што мне не падабаецца"

26.07.2018 

У Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрылася выстава беларускага жывапісца Леаніда Гоманава. У экспазіцыі - 10 работ. Кожная адпавядае светапогляду творцы ў розныя перыяды жыцця. Куратар выставы, мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі, падкрэслівае неаддзельнасць жывапісца ад роднай краіны.

На палотнах Леаніда Гоманава - сузіранне прыроды, дзе чалавек знаходзіць душэўны спакой. У жывапісе мастака - тонкая пяшчотная палітра вобразаў прыроды не толькі нашай краіны, але і Славакіі, Расіі, Польшчы.

Любоў да простых сюжэтаў, здольнасць убачыць, здавалася б, у самых звычайных ландшафтах веліч - характэрная рыса мастака. Выстава работ Леаніда Гоманава “Фарбы зямлі” адкрыта ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура да 18 жніўня.

Фота: news.tut.by