Лена Зінскі прэзентавала кнігу "Полюсы"

12.07.2018 

У Нацыянальным гістарычным музеі адбылася сустрэча з паэтам і мастаком Ленай Зінскі. Лейтматывам творчага вечара стала прэзентацыя новай кнігі “Полюсы”. Прыхільнікі задалі аўтару пытанні, а таксама пачулі шматлікія вершы і эсэ. Усе яны суадносяцца з рознымі перыядамі жыцця Лены Зінскі. Назва зборніка “Полюсы” сімвалічная: галоўнымі гарадамі для творцы застаюцца Лондан і Мінск.

Прыхільнікі творчасці Лены Зінскі ўбачылі і аўтарскія ілюстрацыі да “Полюсаў”. Завяршыўся вечар абяцанай варажбой на вершах. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька адзначыў, што падобныя сустрэчы важная форма камунікацыі з наведвальнікамі.

Фота: ptiza.org