Летні баль пройдзе заўтра ў музеі "Лошыцкая сядзіба"

28.07.2023

У праграме кветкавы ваяж па сядзібна-паркавым комплексе, музычны салон. Кульмінацыяй балю стане майстар-клас па танцах XIX - сярэдзіны ХХ стагоддзяў, удзел у якім змогуць прыняць усе госці мерапрыемства, адзначыў навуковы супрацоўнік музея Павел Чванаў.

Фота - minskmuseum.by