«Ліст чакання» Аляксандра Яфрэмава атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі «Кінашок»

25.09.2023

Тэлевізійная карціна «Ліст чакання» вядомага беларускага кінарэжысёра Аляксандра Яфрэмава атрымала прыз глядацкіх сімпатый на прэстыжным расійскім кінафестывалі «Кінашок» у горадзе Анапа. «Гэты фільм пра нас, пра нас сённяшніх. Мы хацелі, каб гэта быў жывы фільм, фільм пра людзей,  што кожны дзень працуюць, здзяйсняюць нейкія ўчынкі, клапоцяцца аб іншых», - адзначыў рэжысёр карціны, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра, народны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яфрэмаў.

Фота - rg.ru