Літаратурны музей Максіма Багдановіча аб'явіў конкурс для школьнікаў і вучнёўскай моладзі "Ах словы, чароўныя словы..."

15.05.2023

Да разгляду прымаюцца вершы, апавяданні, нарысы пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. Расказаў загадчык музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі.

Творчасць класіка – крыніца натхнення для юных аўтараў. Сам паэт назаўсёды застаўся маладым, яго акрыленыя вершы і паэмы надаюць новы штуршок для моладзі. Адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

Фота - bellitmuseum.by