Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведаць выставу "Цвітуць на ўзлеску верасы.."

31.10.2022

Выстава прысвечана 130-годдзю Людвікі Савіцкай-Войцік (Зоські Верас), вядомай пісьменніцы, мемуарысткі, грамадскай і культурнай дзяячцы XX стагоддзя. Яна была сярод тых, хто сустрэў маладога Максіма Багдановіча, які ў 1916-м годзе прыехаў у Мінск з Яраслаўля, стала надзейным сябрам паэту. Максіма Багдановіч разам з ёй і Аркадзем Смолічам рыхтаваў лемантар для дзетак-беларусаў. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея паэта Ірына Мышкавец.

"На выставе "Цвітуць на ўзлеску верасы.." прадстаўлены лісты, кнігі, фотаздымкі, дакументы Зоські Верас з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча", - адзначыла галоўны захавальнік фондаў музея Алена Кніга.

Фота - museum.by