Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведаць выставу «У родным краі» фатографа Сяргея Плыткевіча

10.04.2024

Аўтар вядомы сваімі выдатнымі здымкамі прыроды Беларусі і нашых гістарычных каштоўнасцей, дырэктар Міжнароднага фонду падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор», дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў». Сяргей Плыткевіч  – аўтар больш чым двухсот розных фотаальбомаў, у прыватнасці, «Мая Беларусь», «Беларуская экзотыка», «Дзікае жыццё ў цэнтры Еўропы», «Ад Полацка пачаўся свет», «Нечаканая Беларусь», «Запаведная Беларусь», «Чырванаборская пушча». Расказаў загадчык музея Міхась Бараноўскі.
Работы Сяргея Плыткевіча вылучае зварот да гістарычнай памяці народа і любоў да роднай зямлі. Любоў да ўсяго, што напаўняе сабой  Беларусь – ад самай маленькай кветачкі да велічных сведкаў нашай мінуўшчыны і здабыткаў сучаснасці. Менавіта гэтыя яго праекты прадстаўлены на выставе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Расказала вядучы супрацоўнік Ірына Мышкавец.

Фота - museum.by