Літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на гуканне вясны

22.03.2018 

У бліжэйшую суботу ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы будуць гукаць вясну. Традыцыйнае свята ладзіць «Студэнцкаеэтнаграфічнае таварыства» і музей народнага песняра ў Вязынцы. У праграме - веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, а таксама рамесны кірмаш і народная кухня. Сярод удзельнікаў свята - гурты традыцыйных спеваў "Горынь", "Мярэжа","Рутвіца", танцавальны клуб "Сіта", музыканты: Дар'я Зуева, Яўген Барышнікаў, Дзяніс Сухі, Каця Радзівілава і іншыя. Свята адбудзецца 24 сакавіка. Падрабязнасці расказвае старшыня “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” Ганна Сілівончык.

Фота: vk.com