Магілёўскі драматычны тэатр паказаў прэм'еру паводле п'есы Васіля Ткачова “Без Ягора будзе гора”

25.01.2018 

Драматург Васіль Ткачоў прыедзе сёння ў Магілёў. У драматычным тэатры - прэм’ера паводле яго п'есы “Без Ягора будзе гора”. Паставіў спектакль Аляксандр Дольнікаў. Прэм'ера прымеркавана да юбілею Васіля Ткачова - 1 студзеня яму споўнілася 70. Васіль Ткачоў - вядомы празаік і драматург, аўтар 25 кніг для дзяцей і дарослых, 70 п'ес, якія не сыходзяць са сцэн айчынных тэатраў, а таксама Украіны, Расіі, Казахстана, Малдовы і Таджыкістана. Адна з самых запатрабаваных - “Без Ягора будзе гора”. Расказвае літаратурны рэдактар Магілёўскага драматычнага тэатра Вольга Семчанка. 

Фота: mdrama.by