"Мармаладнае лета". Новая кніга Таццяны Дземідовіч

20.04.2023

Пабачыла свет кніга старшыні Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяны Дземідовіч "Мармаладнае лета". Яе героі – хлопчыкі і дзяўчынкі – сябруюць, трапляюць у цікавыя падарожжы па роднай Беларусі.

Кнігі Таццяны Дземідовіч заўсёды цікавыя дзецям. Аўтар прэзентуе іх у дзіцячай бібліятэцы, ладзяцца квэсты і інтэрактыўныя віктарыны па творы. Адзначыла загадчык дзіцячай бібліятэкі №13 горада Брэста Святлана Івашкова.