Марыя Альхафэз: Маленькімі крокамі іду да мары - стаць сапраўдным артыстам

23.04.2019 

Юная гомельская спявачка Марыя Альхафэз прыехала у сталіцу, каб прыняць удзел у VIII Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі". Яна адна з чатырохсот канкурсантаў, якіх абрала кампетэнтнае журы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. 

Марыі Альхафэз творчыя спаборніцтвы не ў навінку. Яна лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, фіналістка Нацыянальнага адбору музычнага конкурсу песні фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Фота: Святлана Колмак