Матывы Скарыны ў летэрынгу Усевалада Свентахоўскага

06.09.2017 

Выстава беларускага майстра каліграфіі Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скарыны" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Асаблівае месца займаюць шрыфтавыя работы паводле матываў Францыска Скарыны, выкананыя з дапамогай лічбавага друку. Больш падрабязна пра выставу і іншыя падзеі, прымеркаваныя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання раскажа загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч.

На фота - Усевалад Свентахоўскі, nlb.by