Міхаіл Партны: У лідарах наведвальнікаў - Расія, Украіна, Еўропа, ЗША, Канада, Кітай, Турцыя

27.09.2018 

Сёння адзначаецца Сусветны дзень турызму. Глабальная колькасць перамяшчэнняў вандроўнікаў перавышае адзін мільярд на год. Беларусь сёлета ў студзені-ліпені павялічыла экспарт турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,5%. Міністэрства спорту і тураператары прагназуюць далейшае павелічэнне цікавасці да нашай краіны. Станоўчай дынаміцы спрыяе бязвізавы рэжым, актыўная прэзентацыя турыстычных магчымасцей краіны на міжнародных выставах. Гаворыць намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партны.

Фота: tvr.by