Мікалай Пінігін: "Я ніколі не стаўлю безгустоўных камедый"

31.01.2017

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае на прэм’ерныя паказы спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя распавядае, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Аднак у першую чаргу, па словах рэжысёра пастаноўкі, мастацкага кіраўніка купалаўскага тэатра, Мікалая Пінігіна гэта гісторыя пра каханне.

Фота: kupalauski.by