Мінчане сустрэліся з артыстамі віцебскага Коласаўскага тэатра

21.12.2018

У Мінску прайшла сустрэча з пастановачнай групай Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Нагодай стала прэм’ера спектакля “Сымон-музыка”, якая адбылася ў віцебскім тэатры 21 лістапада. Сваімі ўражаннямі ад пастаноўкі дзеліцца дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская.

Сёлетняя пастаноўка “Сымона-музыкі” насычана музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Распавядае рыжэсёр п’есы, мастацкі кіраўнік тэатра Якуба Коласа Міхась Краснабаеў.

Прэм’ера спектакля “Сымон-музыка” прысвечана 100-годдзю выдання першай рэдакцыі паэмы. Жанр пастаноўкі абазначаны як “мелодыя парванай струны”.

Фота: kolastheatre.by