Міжнародны фестываль "ТэкСтыльны букет" пройдзе ў Мінску

14.06.2023

Сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў стартуе V міжнародны фестываль "ТэкСтыльны букет". Знакаміты форум атрымаў прызнанне на сусветным узроўні і скіраваны на прэзентацыю творчых дасягненняў мастакоў і народных майстроў, што працуюць у галіне тэкстыльнага мастацтва. Сёлета заяўкі на ўдзел паступілі з Кіпра, Літвы, Узбекістана, Таджыкістана. Аб адметнасцях фестывалю расказала намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава.

Фота - sb.by