Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі пачаўся ў Мінску

17.05.2018 

 У Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі ўдзельнічаюць вядомыя даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Балгарыі. У праграме – выстуленні аўтэнтычных казачнікаў з розных куткоў Беларусі, прэзентацыя фальклорнага зборніка тэкстаў з Любанскага раёна «Казка з быллю напалову», а таксама тэматычная выстава дзіцячых малюнкаў. Завершыцца канферэнцыя заўтра. Даследчыкаў збярэ круглы стол «Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай». Расказвае Анатоль Трафінчук – супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук.

Фота: schools.by