"Музычная гасцёўня" запрашае на канцэртную праграму "Вівальдзі і Пьяцола"

28.11.2022

2 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад" адбудзецца праграма "Вівальдзі і Пьяцола", якую рыхтуе "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка. У канцэрце прагучаць творы вядомых кампазітараў, "у музыцы якіх неверагоднае адчуванне энергіі жыцця і высокі напал чалавечых пачуццяў", - кажа мастацкі кіраўнік "Музычнай гасцёўні" Таццяна Старчанка.