«Музычны момант» у Белдзяржфілармоніі

26.09.2023

28 верасня на свой сольны канцэрт «Музычны момант» запрашае вядомая піяністка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Архангельская. Праграма прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага кампазітара Сяргея Рахманінава. Гледачоў чакае разнастайнасць эмоцый, пачуццяў, жыццёвых уражанняў рускага генія. Расказала аб праграме піяністка Юлія Архангельская.

Фота - philharmonic.by