"Музыка беларускіх кампазітараў" у Белдзяржфілармоніі

07.02.2023

Адзін з яскравых праектаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі "Дзіцячыя гады любімых кампазітараў". Ён ладзіцца сумесна з лепшымі вучнямі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Для таленавітых юных музыкантаў гэтыя канцэртныя праграмы - вялікі і каштоўны вопыт на шляху іх мастацкага ўдасканалення. Праграма, якая адбудзецца 11 лютага будзе прысвечана творчасці беларускіх кампазітараў розных часоў. Расказвае куратар праекта, выкладчыца гімназіі-каледжа Юлія Архангельская.

Фота - philharmonic.by