"Музыка геніяў розных эпох"

24.11.2022

26 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах міжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень" адбудзецца канцэрт Мінскага струннага квартэта "Музыка геніяў розных эпох".
У праграме - музыка выдатных кампазітараў: Шуберта і Шастаковіча. У канцэрце прымае ўдзел вядомы піяніст, мастацкі кіраўнік філармоніі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк.

Фота - philharmonic.by