"Музыка кіно": да 95-годдзя кінарэжысёра Эльдара Разанава

17.11.2022

Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах міжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень" адбудзецца праект "Музыка кіно": да 95-годдзя кінарэжысёра Эльдара Разанава, які рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча. Музыканты рыхтуюць праграму ў дзень нараджэння Эльдара Разанава, як даніну павагі памяці выдатнага кінарэжысёра, народнага артыста СССР. Расказвае дырэктар аркестра Барыс Ліўшыц.

Фільмы рэжысёра Эльдара Разанава – душэўныя, іранічныя, кранальныя і простыя. Яны ўжо шмат гадоў суправаджаюць наша жыццё, саграваюць душу, напаўняючы яе рамантыкай. У канцэрце памяці выдатнага кінарэжысёра прымуць удзел салісты аркестра. За дырыжорскім пультам заслужаны артыст Беларусі, маэстра Аляксандр Крамко.

Фота - philharmonic.by