Мядовы Спас сустрэнуць у Бярэзінскім запаведніку

10.08.2022

У Музеі мёда і пчалярства Бярэзінскага біясфернага запаведніка 13 жніўня адсвяткуюць Мядовы Спас. Аматары прыроднага салодкага ласунка могуць стаць удзельнікамі цэлага прадстаўлення, дзе касцюміраваныя героі раскажуць, што такое мёд і чым ён карысны для арганізма. Госці свята пабываюць на адкрыцці новай, трэцяй залы ў Музеі мёда і пчалярства, дзе будуць праходзіць майстар-класы, расказала намеснік дырэктара па турызму Бярэзінскага біясфернага запаведніка Алена Альшэўская.

Фота - belta.by