Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі адзначае 90-годдзе

15.11.2018 

Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі сёння і заўтра адзначае 90-годдзе. Мінулы год, дарэчы, у нашай краіне быў Годам Навукі. Напрыканцы 2017-га падвялі вынікі даследванняў і вынаходніцтваў: распрацаваны партатыўны суперкамп'ютар, які выконвае да 20 трлн аперацый за секунду; макет электрамабіля і малога персанальнага электратранспарту; створана сістэма ДНК-пашпартызацыі чалавека. Таксама сярод дасягненняў беларускай навукі - будаўніцтва антарктычнай станцыі. Пра іншыя знакавыя дасягненні айчынных навукоўцаў за гады існавання Нацыянальнай акадэміі навук. Расказвае старшыня Прэзідыума Уладзімір Гусакоў.

Акадэмія цесна супрацоўнічае з замежнымі калегамі. Да прыкладу, у галіне лазернай фізікі, распавёў дырэктар Інстытута фізікі імя Сцяпанава Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Мікалай Казак.

Гэтымі днямі Нацыянальная Акадэмія навук на ўрачыстасці да свайго 90-годдзя чакае вучоных СНД, вядучых замежных Акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. 

Фота: nasb.gov.by