13.09.2022
Выстава прысвечана 100-годдзю ўстановы. Праз цікавыя сувеніры і падарункі ад дэлегацый з розных краін свету выстаўка паказвае шматгранную дзейнасць вядучай бібліятэкі краіны, расказвае пра нашых сяброў і партнёраў, прадстаўляе гісторыю пакаленняў. Расказала куратар Святлана Кажамяка.
На выставе "Бібліякомпас" таксама прадстаўлены рэдкія мастацкія выданні, рарытэтныя кнігі. З імі вас пазнаёміць загадчык сектара праектна-выставачнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Лукашэвіч.
Фота - nlb.by