"Нацыянальная музычная спадчына Беларусі" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

27.02.2023

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працягваюцца музычныя сустрэчы з цыклу "Нацыянальная музычная спадчына Беларусі", якія арганізаваны супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адбыўся канцэрт-лекцыя "Ад прадзедаў спакон вякоў мне дасталася спадчына", дзе наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з песнямі на творы вядомых беларускіх паэтаў. Расказала загадчык аддзела музычна-выканальніцкага майстэрства Інстытута мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Галіна Цмык.

Падчас канцэрта-лекцыі адбыліся прэм'еры музычных твораў. Адзначыла хормайстар Жанна Філіповіч.

Салістка Маргарыта Кучук падзялілася сваімі ўражаннямі ад канцэрта і творчай сустрэчы са слухачамі.

Фота - nlb.by