Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы і Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя Качалава падпісалі пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве.

27.10.2022

У наступным тэатральным сезоне адбудуцца абменныя гастролі тэатраў. У верасні 2023 года мінчан і гасцей нашай сталіцы чакае рознажанравая афіша, якую складуць лепшыя спектаклі аднаго са старэйшых расійскіх тэатраў. Расказвае дырэктар-мастацкі кіраўнік Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя Качалава, народны артыст Расіі і Татарстана, лаўрэат Прэміі ўрады Расіі імя Волкава, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Аляксандр Славуцкі.

Фота - belta.by