Над адной лялькай у беларускім нацыянальным строі майстар працуе каля года

03.01.2017

24-я Рэспубліканская  выстава сучаснага  народнага  мастацтва “Калядныя ўзоры" працуе ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў бібліятэцы імя Пушкіна. Аснову гэтай традыцыйнай штогадовай экспазіцыі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці складаюць новыя работы майстроў, якія былі выкананы на працягу года. Такім чынам выстава падсумоўвае працу Саюза за год. Таксама можна ўбачыць працы майстроў, прынятых у Саюз за апошнія гады і творы майстроў – прэтэндэнтаў на ўступленне ў Саюз. У экспазіцыі “Калядныя ўзоры” - практычна ўсе асноўныя віды сучанага народнага мастацтва і мастацкіх рамёстваў. Тут можна пазнаёміцца і з вырабамі майстроў этна-культурнага аб’яднання “Папараць-кветка” пры аддзеле  народнай творчасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аб’яднанне адзначае 5 гадоў. За гэты час створана вялікая калекцыя фальклорных і народных лялек. Расказвае кіраўнік этна-культурнага аб’яднання “Папараць-кветка” Таццяна Трушына, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Фота: ctv.by