Напярэдадні Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшоў Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»

14.03.2024

Нарада сабрала кіраўнікоў вядучых беларускіх выдавецтваў, прадстаўнікоў літаратурнай супольнасці Беларусі і Расіі, а таксама Ірана, Егіпта, КНР, творчую інтэлігенцыю. Сёлета ўдзельнікам прапанавана тэма «Партнёрства ў імя будучыні».
Сімпозіум літаратараў – гэта мазгавы штурм лідараў меркаванняў, людзей з вялікім жыццёвым багажом і крэатыўным мысленнем. Расказаў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
«Ніякі гаджэт, камп’ютар або электронны варыянт не заменяць кнігу, якая толькі што выйшла з друкарні», – адзначыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.