Наталля Юніцкая-Асіпенка: Для меня фатаграфія мае самую высокую адзнаку, калі гэта фатаграфія стану

23.02.2017

У мінскай  арт-прасторы “Майстэрня” адкрылася выстава Наталлі Юніцкай-Асіпенка “Яднанне”. На ёй - фатаграфіі, зробленыя падчас паездкі ў Індыю. Выстава апавядае пра адметны стан душы і адчуванне еднасці з усім светам на фоне маляўнічых індыйскіх краявідаў. Наталля Юніцкая-Асіпенка прыйшла ў фатаграфію сем гадоў таму. Адбыліся першыя крокі пад кіраўніцтвам мэтраў, адкрыліся першыя выставы, і зараз аўтар сцвярджае, што знайшла сябе і свой стыль у фатаграфіі.