Навагодні баль у Вялікім

12.01.2023

Ужо ў 14 раз у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе доўгачаканы навагодні баль. Па традыцыі, асноўнае танцавальнае дзеянне разгорнецца ў фае тэатра. Танцавальныя заняткі пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Юліі Дзятко ідуць з 6 лістапада. І ўжо 13 студзеня мы ўбачым гэтыя цудоўныя пары, што закружацца ў вальсах, паланэзах, маршах, польках на гэтым чароўным свяце. А сёлетняя праграма навагодняга балю вельмі яскравая і неардынарная, насычаная разнастайнымі святочнымі імпрэзамі. Расказвае рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Вольга Бураўлёва.

Фота - belta.by