"Навагодні джаз" з аркестрам "Мінск-Класік"

20.12.2022

Канцэртная зала "Верхні горад" 29 снежня запрашае на праграму "Навагодні джаз" з аркестрам "Мінск-Класік". У зале, дзе будзе панаваць чароўная атмасфера, напоўненая радасцю і весялосцю, прагучаць сачыненні прызнаных мэтраў джаза, адзначыў дырэктар аркестра "Мінск-класік" Максім Расоха.