Навагодняя музычная казка для дзяцей "Снежны баль у каралеўстве Казак"

20.12.2022

24 снежня ў Белдзяржфілармоніі стартуюць Навагоднія музычныя прадстаўленні для дзяцей "Снежны баль". Вас чакаюць займальныя прыгоды, неверагодная музыка, захапляльныя бітвы на шпагах і сапраўднае казачнае чараўніцтва! Музычны спектакль падорыць гледачам прыемныя станоўчыя эмоцыі, веру ў цуд і святочны навагодні настрой, адзначыў кампазітар, аўтар музыкі да спектакля Уладзімір Саўчык.

У чароўным каралеўстве Казак плануецца асаблівая ўрачыстасць - навагодні снежны баль. На свята запрашаюцца жыхары каралеўства, вядомыя персанажы з дзіцячых казак, героі папулярных мультфільмаў і, вядома, госці - юныя гледачы, адзначыла артыстка Кацярына Агароднікава.

Фота - philharmonic.by