НЦСМ і галерэя FARBA адкрываюць новы сумесны выставачны праект "Сны аб Японіі"

10.04.2023

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выставачны праект "Сны аб Японіі" пры садзейнічанні галерэі "Фарба". Там будзе прадстаўлена больш за 60 гравюр самых вядомых японскіх майстроў эпохі Эдо (XVII - першай паловы XIX стагоддзяў). У экспазіцыі прымуць удзел і беларускія мастакі розных пакаленняў, якія праз творчасць раскрываюць сваё ўяўленне гэтай далёкай экзатычнай краіны. Расказвае аб экспазіцыі намеснік дырэктара цэнтра Алеся Іназемцава.

Фота з адкрытых крыніц