"Не вожык". Прэмʼера ў тэатры юнага гледача

14.04.2023

Сёння ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбудзецца прэмʼера дзіцячага спектакля "Не вожык" паводле пʼесы Ганны Багачовай. Гэта казка распавядзе пра тое, што трэба заўсёды заставацца самім сабой, прыслухоўвацца да свайго ўнутранага голасу, свайго сэрца і быць сапраўдным. Расказала аб прэмʼеры рэжысёр спектакля Таццяна Самбук.