”Next to normal” і іншыя спектаклі новага сезона ў "Тэрыторыі мюзікла"

09.08.2016

У новым сезоне сталічны тэатр Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла” прапануе прэм’еру амерыканскага мюзікла ”Next to normal” у супрацоўніцтве з пасольствам ЗША ў Беларусі. На радзіме спектакль атрымаў 11 намінацый і 3 узнагароды вышэйшай амерыканскай прэміі ў галіне музычнага тэатра Tony Award, а таксама Пулітцэраўскую прэмію ў намінацыі "Драма". Мюзікл сучасных амерыканскіх аўтараў Тома Кіці і Браяна Йоркі дазволіць прадэманстраваць беларускаму гледачу раней невядомыя магчымасці жанру. Пра гэту і іншыя падзеі новага сезона расказвае намеснік дырэктара па развіцці тэатра Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла” Вольга Нікалаеўская.

На фота - сцэна з мюзікла ”Next to normal”, starkinsider.com