"Новаму году - новыя зоркі"

27.12.2022

Заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі прэзентуе канцэрт "Новаму году - новыя зоркі", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Роберта Бушкова. Чакаецца праграма поўная сюрпрызаў і феерычнага бляску. Святочную атмасферу вечару нададуць творы Пятра Чайкоўскага, Іагана Штрауса і іншых кампазітараў. Пра адметнасці праграмы расказаў галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Фота - belta.by