Новыя імёны мастацтва будуць прадстаўлены на фестывалі "Арт-Мінск"

12.05.2023

Адкрыццё фестывалю адбудзецца сёння ў Палацы мастацтва. Гэта адзін з самых буйных выставачных праектаў Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прадставіць актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны. Сёлета на фестываль паступіла больш за тры тысячы работ, з якіх журы адабрала 450 твораў. Аб адметнасцях форуму расказаў адзін з куратараў праекта Аляксандр Зінкевіч.

Фота - artbelarus.by