Опера і джаз у Вялікім

11.11.2022

13 лістапада ў камернай зале імя Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца канцэрт "Опера і Джаз". Ён пройдзе ў межах святкавання юбілею салісткі тэатра, народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной. У канцэрце прымуць удзел сама імянінніца, яе калегі па сцэне і папулярны джазавы калектыў джаз-трыа "Трансформер". Пра адметнасці праекта расказала Анастасія Масквіна.

Фота - bolshoibelarus.by