Опера "Ладдзя Роспачы". Сусветная прэм'ера ў Белдзяржфілармоніі

23.01.2023

31 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца сусветная прэмьера вядомага кампазітара Сяргея Бельцюкова "Ладдзя роспачы" паводле твору Уладзіміра Караткевіча. У ёй класік беларускай літаратуры расказаў сучаснікам драматычную, пранізліва-кранальную гісторыю пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. У сусветнай прэмьеры прымуць ўдзел вядучыя творчыя калектывы і выканаўцы Беларусі. Вось што аб прэмьеры "Ладдзя роспачы" расказаў сам кампазітар Сяргей Бельцюкоў.

Фота - philharmonic.by