Оперныя шэдэўры: Марыя Галкіна і Алеся Пятрова ў Мінску

11.08.2022

16 жніўня на сцэне КЗ "Верхні горад" арыі і дуэты з самых знакамітых опер Вердзі, Пучыні, Бізэ і іншых кампазітараў прагучаць у выкананні беларускага сапрана - Марыі Галкінай і салісткі Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) меца-сапрана Алесі Пятровай. За раялем - канцэртмайстар Вялікага тэатра, уладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова. Як адзначыла Марыя Галкіна, праграма будзе цікавая, насычаная і адаптаваная на слухача самага рознага ўзросту.

Фота - belarus.by